Top.Mail.Ru

Нарошчванне прысутнасці Беларусі ў Афрыцы і штучны інтэлект. Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам спецыяльнага пасланніка кіраўніка дзяржавы Віктара Шэймана. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У ходзе размовы абмяркоўваліся пытанні нарошчвання беларускай прысутнасці на Афрыканскім кантыненце. У прыватнасці, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, пастаўкі нашай машынабудаўнічай і харчовай прадукцыі, будаўніцтва аўтамабільных дарог і чыгунак, падрыхтоўка спецыялістаў для работы на беларускай тэхніцы, яе сэрвіснага абслугоўвання і рамонту, будаўніцтва электрастанцый.

Як далажыў Віктар Шэйман, ёсць прапановы з боку афрыканскіх партнёраў стварыць прадпрыемствы па вытворчасці і перапрацоўцы мяса птушкі і ялавічыны, малочнай прадукцыі, сельскагаспадарчыя холдынгі.

Як было падкрэслена падчас сустрэчы, Афрыка — цікавы і перспектыўны кантынент. Кіраўніком дзяржавы даручана ўзмацніць работу з выхадам на стварэнне сумесных прадпрыемстваў і заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў.

Яшчэ адной тэмай размовы стала стварэнне ў Беларусі новых прадпрыемстваў, якія працуюць у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту. Гэты кірунак таксама быў адзначаны як перспектыўны. Віктар Шэйман далажыў кіраўніку дзяржавы адпаведныя прапановы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю