Top.Mail.Ru
212

Народны настаўнік Беларусі даў параду маладым педагогам

Настаўнік павінен любіць дзяцей, адчуваць іх, жыць іх праблемамі і думкамі кожны дзень. Пра гэта заявіў Альфрэд Ладыка, народны настаўнік Беларусі выкладчык матэматыкі гімназіі № 1 г. Ліды, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».



— Калі мяне запрасілі ў гімназію ў 1990 годзе, давялося працаваць не пакладаючы рук, — расказаў Альфрэд Ладыка. — Маладым настаўнікам хочацца сказаць: напрацоўвайце матэрыял, рыхтуйцеся самі і вучыце дзяцей. Я 25 гадоў працаваў у журы рэспубліканскай алімпіяды, і амаль кожны год мае вучні станавіліся прызёрамі. Каб гэта атрымлівалася, трэба быць падкаваным і ўмець паднесці матэрыял, паказаць дзецям розныя падыходы да задачы.

Ён падкрэсліў, што найважнейшай задачай педагогаў заўсёды было выхаванне асобы, а не толькі перадача прадметных ведаў.

— Галоўная мэта школы — каб кожны вучань знайшоў сваё месца ў жыцці і адбыўся, — адзначыў Альфрэд Ладыка. — Настаўнік павінен любіць дзяцей, адчуваць іх, жыць іх праблемамі і думкамі кожны дзень. Гэта датычыцца ўсіх, незалежна ад паспяховасці вучняў.


Народны настаўнік пажадаў маладым педагогам цярпення і настойлівасці. 

— Гэта нялёгкая праца, але не варта баяцца цяжкасцяў і трэба верыць, што ўсё атрымаецца. Дзяліцеся вопытам з іншымі, кантактуйце з больш дасведчанымі настаўнікамі — гэта дапамагае развівацца і знаходзіць падыход да кожнага вучня.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што партрэт беларускага настаўніка за апошнія 20-30 гадоў істотна змяніўся.

— Сёння амаль 13,5 % настаўнікаў маюць стаж да 5 гадоў, яшчэ 8 % — ад 5 да 10 гадоў, а пенсіённага ўзросту — каля 11 %. За апошнія два дзясяткі гадоў настаўнікі прыкметна амаладзіліся, замацавальнасць маладых спецыялістаў перавышае 70 %. Выбар прафесіі становіцца ўсвядомленым, і мы працягнем ствараць умовы для прафесійнага развіцця і падтрымкі педагогаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю