Найбольшая актыўнасць праяўлена ў дачыненні да сетак: «Еўраопт/Хіт/Грошык» — 46 %, «Дабраном/Маяк/Капеечка» — 29 %, «Суседзі/Чыстыя крыніцы/Наваколле» — 10 %.
— На думку спажыўцоў, якія прынялі ўдзел у праекце «Народны кантроль», найлепшыя гандлёвыя аб’екты размешчаны ў Гродзенскай вобласці. Больш за ўсё прэтэнзій выказана па аб’ектах, размешчаных у Віцебскай вобласці, — паведамілі ў ведамстве. Тут дадалі, што для недапушчэння «штучнага» скажэння рэзультатаў сетка «Санта» была выключана з вынікаў галасавання.
Інфармацыя з вынікамі апытання для прыняцця неабходных мер рэагавання ў разрэзе рэгіёнаў і канкрэтных гандлёвых аб’ектаў накіравана старшыням аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Фота БелТА