Top.Mail.Ru
232

Напярэдадні новага навучальнага года з’явілася статыстыка аб беларускай сістэме школьнай адукацыі

Нацыянальны статыстычны камітэт напярэдадні новага навучальнага года апублікаваў звесткі аб сённяшнім стане беларускай школьнай адукацыйнай сістэмы.



Па звестках Белстата, на пачатак новага навучальнага года колькасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў краіне — 2848. У тым ліку пачатковых школ — 77, базавых школ — 288, сярэдніх — 2296, устаноў спецыяльнай адукацыі — 187. Плануецца, што 1 верасня ў іх сядуць за парты 1 млн 80 тыс. 400 школьнікаў. У тым ліку ў пачатковых школах 9,4 тысячы вучняў, або 0,9 працэнта ад агульнай колькасці; у базавых школах — 15,6 тысячы (1,4 працэнта); у сярэдніх школах — 1044,4 тысячы (96,7 працэнта); ва ўстановах спецыяльнай адукацыі і спецыяльных класах — 10,7 тысячы (1 працэнт) і ў вячэрніх — 0,3 тысячы навучэнцаў.

Адукацыйны працэс будуць весці 102,3 тысячы настаўнікаў. У сярэднім на аднаго выкладчыка прыпадае 11 вучняў (6 вучняў — у сельскіх і 12 — у гарадскіх школах). Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата беларускіх настаўнікаў на ліпень 2025 года складала 2526,4 рубля. Рост да студзеня—ліпеня 2024-га — 23,3 працэнта. Сярод настаўнікаў на пачатак новага навучальнага года 83,2 працэнта жанчыны і 16,8 працэнта мужчыны. 18,8 працэнта ад агульнай колькасці настаўнікаў прадметнікаў з’яўляюцца выкладчыкамі замежнай мовы, 10,7 — матэматыкі, па 9,9 працэнта — рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры, 9,8 працэнта — фізічнай культуры.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю