Топ-5 самых папулярных «жаночых» вуліц
Паводле звестак агенцтва, часцей за ўсё беларускія вуліцы носяць імя Надзеі Крупскай. Такіх налічваецца 71.
На другім месцы — вуліцы, названыя ў гонар першай жанчыны-касманаўта Валянціны Церашковай. Іх у краіне 49.
Далей у спісе размясціліся:
• Зоя Касмадзям’янская — 46 вуліц;
• Вера Харужая — 40 вуліц;
• Паліна Асіпенка — 35 вуліц.

Такім чынам, у топе апынуліся імёны жанчын, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі, навуцы і грамадскім жыцці.
Вуліцы са святочнай назвай
Акрамя імёнаў вядомых жанчын, у Беларусі ёсць нямала вуліц, названых у гонар самога свята — 8 Сакавіка.
Больш за ўсё такіх тапонімаў знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці — 90 вуліц і завулкаў.
У іншых рэгіёнах краіны іх таксама нямала:
• Віцебская вобласць — 8;
• Гомельская вобласць — 33;
• Гродзенская вобласць — 37;
• Мінская вобласць — 39;
• Магілёўская вобласць — 14