Top.Mail.Ru

Наперадзе — лёсавызначальны выбар

«Няпросты перыяд нам дапамогуць прайсці толькі яднанне і згуртаванасць»


Менавіта такую думку выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (ВДТУ). Падчас адкрытага дыялогу абмяркоўваліся асаблівасці і адрозненні выбарчых кампаній гэтага і мінулага гадоў, важнасць удзелу ў выбарах і шэраг іншых.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта расказаў удзельнікам сустрэчы аб станаўленні незалежнай і суверэннай Беларусі, аб працэсе, які ішоў на яго вачах. Ён падкрэсліў, што з-за цяперашняй напружанай геапалітычнай абстаноўкі за межамі краіны да нас усё часцей сталі прыязджаць мігранты ў пошуку стабільнасці і спакою. Наша дзяржава, прытрымліваючыся мірнай палітыкі, дае людзям доўгачаканыя мір, спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. У той час калі ў суседніх краінах спрабуюць ладзіць рознага роду каляровыя рэвалюцыі і разгойдваць іх звонку, у Беларусі народ не паддаецца на дэструктыў, які ідзе ад калектыўнага Захаду. «Толькі згуртаванасць і яднанне ўсяго беларускага народа, у тым ліку вакол нашага Прэзідэнта, нашых нацыянальных каштоўнасцяў, таго, што нам патрэбна такая краіна, бо ў нас іншай няма, дапамогуць, дадуць нам магчымасць прайсці гэты перыяд», — падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

«Навучыцеся крытычна ставіцца да інфармацыі»

Такую параду працаўнікам УП «Мінскметрабуд» і ААТ «Мінскметрапраект» даў міністр інфармацыі Марат Маркаў падчас сустрэчы з калектывам на тэму: «Удзел у выбарах — права і грамадзянскі абавязак кожнага».

Падчас размовы міністр падрабязна расказаў пра этапы найважнейшай палітычнай падзеі гэтага года — выбараў Прэзідэнта. Ён падкрэсліў, што «гэтыя выбары мы праводзім для сябе, і мы пазбавіліся ад характэрнай рысы, калі нам неабходна было адабрэнне звонку, ад заходніх «партнёраў».

Асобную ўвагу міністр інфармацыі ўдзяліў сусветнай практыцы прымянення тэхналогій маніпулявання грамадскай свядомасцю, а таксама дыпфэйкаў у сетцы інтэрнэт.

«Беларусы ўсведамляюць высокую ступень яднання, якая ёсць у нашай дзяржаве»

Адзначыў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка пасля сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Эксперыментальная база «Вольна».

Сяргей Хаменка таксама заўважыў, што «Вольна» — гэта населены пункт у Баранавіцкім раёне, які мае даўнюю гісторыю, што пачалася яшчэ ў XVІ стагоддзі. «На гэтай зямлі жывуць людзі, якія захоўваюць свае традыцыі, памятаюць сваю гісторыю і разумеюць задачы, якія стаяць перад кожным грамадзянінам Беларусі», — падкрэсліў ён. І дадаў, што адбыўся дыялог з людзьмі, занятымі ў сельскай гаспадарцы, і яны выдатна разумеюць, што выбары — гэта, з аднаго боку, права кожнага чалавека, а з другога — грамадзянскі абавязак: выбраць сваю будучыню, ацаніць дзейнасць кіраўніка дзяржавы і тую карысць, якую ён прынёс Беларусі, а таксама намеціць перспектывы на будучыню.

Паводле БелТА, прэс-службаў Міністэрства інфармацыі і Савета Рэспублікі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю