Падведзены вынікі конкурсу «Вучоны года НАН Беларусі — 2025», паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.
Званне «Вучоны года НАН Беларусі — 2025» прысвоена дырэктару дзяржаўнай установы «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі», доктару медыцынскіх навук, прафесару, акадэміку Алегу Румо.
Ён удастоены гэтага звання за значныя асабістыя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці, важкі ўклад у развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі, падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі і ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Нацыянальнай акадэміі навук.
Конкурс «Вучоны года НАН Беларусі» заснаваны ў 2018 годзе. Яго мэта — выяўленне і заахвочванне найбольш эфектыўна працуючых у конкурсным годзе вучоных з ліку сапраўдных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў, а таксама навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, якія працуюць у навуковых арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы работы, якія маюць значныя асабістыя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці, уносяць важкі ўклад у развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці.