Top.Mail.Ru

Намеснік галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога раддома Алёна Левун: Важнае пытанне — павышэнне прэстыжу медыцынскай прафесіі

«Лічу, што самы важны прыярытэт — гэта дэмаграфічная бяспека. Для мяне, як урача-акушэра-гінеколага, вельмі важна, што ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку будуць разглядацца пытанні дэмакратычнай бяспекі краіны і пытанні, якія нацэлены на ўмацаванне здароўя нацыі, — прызналася Алёна Левун. — Пастаўлена шмат задач, якія будуць вырашаць пытанні рэпрадуктыўнага здароўя жанчыны, задач, якія будуць умацоўваць здароўе нацыі, якія будуць нацэлены на павелічэнне працягласці жыцця. Вельмі прыемна, што распрацаваны пытанні, якія дапамогуць павышаць прэстыж медыцынскай прафесіі і садзейнічаць умацаванню кадравага патэнцыялу беларускай медыцыны». 


Паводле яе слоў, для медыцыны кадры вырашаюць усё. «І чым мацней кадры, тым мацней і клініка, тым мацней медыцына, тым даўжэй працягласць жыцця ў чалавека. Для насельніцтва ў цэлым развіццё медыцыны вельмі важна. А людзі для ўрачоў — галоўная каштоўнасць».

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ.

Фота Лізаветы ГОЛАД.

Чытайце таксама: Вырашаць важныя для народа пытанні разам — традыцыя беларусаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю