Па аператыўных звестках на 12 верасня з палёў краіны намалочана 8 мільёнаў 981 тысяча тон збожжа разам з рапсам. Пра гэта гаворыцца ў зводцы, апублікаванай Мінселгасхарчам.
Уклад у агульны бохан кожнай вобласці тысяч/тон:
-
Віцебская — 1 005
-
Гомельская — 1 050
-
Магілёўская — 1 260
-
Брэсцкая — 1 683
-
Гродзенская — 1742
-
Мінская — 2 241
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 98% плошчаў, што складае 2 382 тысяч гектараў.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,2 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 656 тысяч тон — 94% ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 265 тыс. га або 18 працэнтаў запланаванага.
Нарыхтавана льнотрасты 85 тысяч тон, ураджайнасцю 46,1 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 10,5 ц/га.
Цукровыя буракі ўбраны з 17% плошчаў, што складае 18 тысяч гектараў. Накапана 852 тыс. тон караняплода сярэдняй ураджайнасцю 473 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 37,4 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 14% плошчаў, што складае 129 тысяч гектараў.
Нарыхтавана сена 485 тыс. т. — 67% плана. Сенажу — 13 млн. 323 тыс. тон — 96% плана.
Травяных кармоў нарыхтавана 4 млн. 856 тыс. тон — 48% плана.
Бульбы ў краіне накапана 145 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць складае 352 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 44 ц/га.