У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) тлумачаць: калі сертыфікат згублены, сапсаваны або патрабуецца яго пераафармленне з-за змены пашпарта, сітуацыю можна вырашыць афіцыйна і без панікі.
Як адзначаюць спецыялісты, дублікат або новы сертыфікат выдаецца толькі ў РІКВ на падставе асабістай заявы. Звярнуцца можна асабіста альбо праз законнага прадстаўніка (для непаўналетніх) або давераную асобу па натарыяльнай даверанасці.
Прыём грамадзян вядзецца па графіку: з панядзелка па чацвер — з 8:30 да 17:15, у пятніцу — да 16:00, абедзенны перапынак з 13:00 да 13: 30. Субота і нядзеля — выхадныя.
Важна: калі дакумент пашкоджаны, але ўсе даныя, пячаць і подпіс застаюцца чытэльнымі, замена не патрабуецца
У РІКВ нагадваюць, што такія пытанні лепш вырашаць загадзя, не адкладаючы на апошнія дні перад падачай дакументаў.