Top.Mail.Ru
159

Наколькі вырастуць пенсіі з 1 лютага, расказалі ў Мінпрацы

Наколькі вырастуць пенсіі з 1 лютага ў Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Як растлумачылі ў ведамстве, з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з выпадку страты карміцеля.

У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі павялічыцца ў сярэднім на 10 працэнтаў. «Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе Br1070. Гадавое павелічэнне ў лютым 2026-га да лютага 2025-га складзе Br138 рублёў, або 14,8 працэнта. Памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой — у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі», — растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацабароны, падкрэсліўшы, што пенсіі будуць пераразлічаны як непрацуючым, так і працуючым пенсіянерам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю