Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь вітае рашэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 7 мая 2026 года ў адносінах да беларускіх спартсменаў. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйнай заяве НАК Беларусі, паведамляе БелТА.
Гэта рашэнне мае вялікае значэнне для ўсёй беларускай спартыўнай супольнасці і з’яўляецца доўгачаканай падзеяй для кожнага атлета нашай краіны: «Ад усёй беларускай спартыўнай грамадскасці мы выказваем падзяку прэзідэнту МАК Кірсці Ковентры за ўзважаную і прынцыповую пазіцыю».
НАК Беларусі поўнасцю падтрымлівае заяву МАК аб тым, што ўдзел спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах не павінен залежаць ад палітычных рашэнняў. «Мы цвёрда перакананы, што спорт закліканы служыць аб’яднальнай сілай і павінен заставацца пляцоўкай, свабоднай ад палітычнага ўплыву, дзе атлеты спаборнічаюць на роўных незалежна ад знешніх абставін. Выказваем надзею на хуткае аднаўленне правоў усіх спартсменаў, якія сутыкнуліся з абмежаваннямі па палітычных матывах. Разлічваем, што рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта стане вызначальным арыенцірам для міжнародных спартыўных федэрацый, якія ў карацейшыя тэрміны адменяць усе абмежаванні ў адносінах да беларускіх атлетаў ва ўсіх відах спорту», — падкрэслілі ў НАК.