На месцы здарэння працавалі экіпажы МНС
У аўторак раніцай у мінскай гімназіі № 61, што на вуліцы Слабадской, спрацавала сістэма апавяшчэння аб надзвычайнай сітуацыі «Маланка».
Сігнал паступіў у службу МНС, і да месца здарэння адразу накіраваліся ратавальнікі. У ходзе агляду памяшканняў супрацоўнікі МНС выявілі, што ўзгаранне адбылося ў электрашчытавой на першым паверсе будынка гімназіі. Агонь быў хутка ліквідаваны.
Адміністрацыя гімназіі аператыўна арганізавала эвакуацыю 145 чалавек — 120 навучэнцаў і 25 работнікаў установы. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.