Top.Mail.Ru
322

Надзея Лазарэвіч пакінула запіс у кнізе спачуванняў у Генеральным консульстве М'янмы

Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч наведала Генеральнае консульства Рэспублікі Саюз М’янма ў Мінску 13 жніўня. Там яна пакінула ў кнізе спачуванняў запіс у сувязі са смерцю 7 жніўня былога выконваючага абавязкі Прэзідэнта і першага віцэ-прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма М'ін Свэ



— Ад імя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, жыхароў беларускай сталіцы выказваю шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю былога выконваючага абавязкі Прэзідэнта і першага віцэ-прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма спадара М’ін Свэ.

У Мінску з глыбокім смуткам успрынялі гэту сумную вестку. Спадар М'ін Свэ доўгія гады самааддана і бездакорна працаваў на карысць дзяржавы і зрабіў многае для стварэння, развіцця і росквіту Рэспублікі Саюз М’янма.

Перакананыя, што светлая памяць пра спадара М'ін Свэ на доўгія гады захаваецца ў гісторыі краіны, у сэрцах і справах яго сучаснікаў.

Прашу перадаць словы падтрымкі родным і блізкім спадара М’ін Свэ, а таксама ўсяму м’янманскаму народу, — гаворыцца ў спачуванні.

Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама таксама адзначыла, што М’ін Свэ адыграў вялікую ролю ва ўмацаванні супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Саюз М’янма і Беларуссю.

— Той падмурак, які быў ім закладзены ва ўзаемаадносінах нашых краін, неацэнны. Вядома ж, мы і далей будзем прасоўваць ідэю ўзаемадзеяння з новым лідарам М’янмы, — падкрэсліла Надзея Лазарэвіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю