Але ў пачатку наступнага тыдня крыху пахаладае, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы будзе вар’іравацца ад мінус 3 да плюс 3 °С. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 10 да плюс 16 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Можна будаваць смелыя планы і на наступныя выхадныя. У Беларусі захаваецца цёплае надвор’е, а вобласць высокага ціску па-ранейшаму будзе абараняць нас ад ападкаў. Толькі днём у нядзелю месцамі па поўдні і захадзе краіны ёсць верагоднасць кароткачасовых дажджоў.
У суботу надвор’е прадоўжыць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе даволі кантрасна, калі ўначы досыць холадна, а днём прыгрэе сонца. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ўжо ад мінус 4 да плюс 3 °С. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 11 да плюс 17 °С.
Сонечна і халаднавата выключна раніцай і ў нядзелю. У гэты дзень надвор’е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па поўдні і захадзе краіны адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў. Ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўдні і захадзе рэгіёна пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 4 °С, максімальная днём — плюс 11 — плюс 17 °С.
Згодна з папярэднім прагнозам, у пачатку наступнага тыдня крыху пахаладае, пры гэтым без ападкаў не абыдзецца. У панядзелак ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1–8 °С. Удзень будзе плюс 6–13 °С, па ўсходзе — да плюс 17 °С.
У аўторак і сераду, у першыя дні красавіка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1–8 °С, пры праясненнях — да мінус 3 °С. Удзень будзе плюс 6–13 °С, месцамі — да плюс 16 °С.
Сяргей КУРКАЧ
Дарэчы
Галава балець будзе ўжо менш…
Як паведаміў спецыяліст цэнтра надвор’я «Фобас» Міхаіл Леус у сваім тэлеграм-канале, пік узрушэнняў магнітнага поля Зямлі ўжо пройдзены.
«Канчаткова геамагнітнае поле вернецца ў спакойны стан у ноч на суботу. Аднак пік узрушэнняў, хутчэй за ўсё, ужо пройдзены і большую частку часу геамагнітнае поле будзе знаходзіцца ў слаба ўзрушаным стане», — напісаў ён.
Па словах расійскага сіноптыка, прычынай магнітнай буры чарговы раз стала трапленне Зямлі ў паток хуткага, шчыльнага і высокатэмпературнага сонечнага ветру, які выходзіў з маштабнай каранальнай дзіркі на Сонцы. Міхаіл Леус адзначыў, што 27 сакавіка верагоднасць фарміравання магнітных бур ацэньвалася ў 50 %, а ў пятніцу гэты паказчык ужо склаў 36 %.