Top.Mail.Ru

Надвор'е: у нядзелю ўжо да 26°С

У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога перамесціцца з Бранскай на Разанскую вобласць Расіі. Чакаецца воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У дзённы час у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 6—13°С, днём — 15—22°С.


У суботу краіна апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі на паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі па захадзе слабы туман. Вецер паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны. Тэмпература паветра ноччу складзе 7—14°С, днём — 18—24°С.

У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7—13°С, днём — 20—26°С.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю