Top.Mail.Ru

Надвор'е: У апошняй дэкадзе лютага маразы проста «зашкальваюць»

Нездарма апошні месяц зімы на нашай тэрыторыі лічыцца самым халодным. Кантынентальны характар надвор’я прыплюсоўваецца да арктычных вятроў і антыцыклонаў. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у канцы тыдня надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Бранскай вобласцю Расіі.


У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы, ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 10 да мінус 16 °С, месцамі да мінус 21 °С. Максімальная тэмпература ўдзень — ад нуля да мінус 5 °С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, удзень істотна не зменіцца.

У суботу і нядзелю (22–23 лютага) умовы надвор’я будзе вызначаць халодны антыцыклон з цэнтрам над паўднёвым усходам Беларусі. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус 8 °C па паўночным захадзе да мінус 16 °C па паўднёвым усходзе краіны, месцамі, у асноўным па паўднёва-ўсходняй палове краіны, ад мінус 17 да мінус 20 °C. А вось днём лютаўскае сонца будзе разаграваць паветра ўжо прыстойна — ад мінус 6 да плюс 1 °С, а на мужчынскае свята (23 лютага) месцамі па захадзе Беларусі — да плюс 4 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю