Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, хутка нас чакае актыўнае сонца і дружнае павышэнне сутачных тэмператур. А пакуль яшчэ захоўваецца магчымасць невялікіх начных замаразкаў.
У пятніцу малавоблачна, без ападкаў. Вецер заходні, ноччу парывісты, месцамі па паўночным усходзе моцны парывісты, днём ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 5 °С. Максімальная тэмпература днём будзе значна вышэйшай — ад плюс 10 да 16 °С, а па поўдні паветра прагрэецца да плюс 18 °С.
У суботу і нядзелю захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас. 8 сакавіка чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны магчымыя слабыя туман і галалёд. Вецер няўстойлівы ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 3 °С, максімальная днём — ад плюс 10 °С па паўночным усходзе да плюс 18 °С па паўднёвым захадзе краіны.
А ў нядзелю стане трошкі халадней. У гэтыя суткі ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 3 °С, днём чакаецца ад плюс 9 °С па поўначы да 17 °С з плюсам па поўдні краіны.