Top.Mail.Ru

Надвор'е: Спачатку прыгрэе, а пасля пахаладае

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, пасля анамальна цёплых выхадных надвор’е першай паловы тыдня яшчэ будзе характарызавацца таксама надзвычай высокім тэмпературным фонам. А вось у канцы тыдня халоднае паветра паўночных шырот прынясе ў Беларусь зменлівае сакавіцкае надвор’е.


У аўторак будуць валадарыць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над краінамі Балтыі. Ноччу па паўднёва-заходняй палове краіны часам пройдуць дажджы. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі на паўднёвым усходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 1 да 7 °С, па паўднёвай палове Беларусі да плюс 11 °С. Тэмпература паветра днём будзе значна вышэйшай — ад плюс 11 °С па поўначы да 20 °С па поўдні краіны.

У сераду на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да плюс 7 °С, па паўднёвым усходзе краіны да плюс 9 °С. Дзённая тэмпература будзе не такой максімальнай — ад плюс 10 да 17 °С, месцамі яна складзе 6–9 °С.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, ноччу з мокрым снегам (ноччу невялікія, днём умераныя). У асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд. У дзённыя гадзіны месцамі магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, раніцай і днём парывісты, месцамі па ўсходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 °C па поўначы да плюс 7 °C па паўднёвым захадзе краіны. Максімальная тэмпература днём будзе ад плюс 12 °C па паўночным захадзе да 20 °C па паўднёвым усходзе Беларусі.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, па паўночным захадзе з мокрым снегам). Ноччу і раніцай у асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы ад нуля па паўночным захадзе да плюс 10 °C па паўднёвым усходзе, максімальная днём — ад плюс 4 °C па паўночным захадзе да 15 °C па паўднёвым усходзе.

У суботу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 °C па паўночным захадзе да плюс 7 °C па паўднёвым усходзе, максімальная днём — плюс 2–9 °C, па паўднёвым усходзе месцамі да плюс 13 °C.

У нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 7 ° С, пры праясненнях да мінус 10 °С, максімальная днём — плюс 2–9 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю