Top.Mail.Ru

Надвор'е: На тыдні падмарозіць да мінус 14

Па апошніх даных, сярэднясутачны паказчык па краіне складае ад мінус 1 да плюс 1, што на 3–6 градусаў вышэй за шматгадовыя значэнні. На гэтым тыдні паніжэнне тэмпературнага фону працягнецца, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А ў аўторак воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы мінус 1 — 7 °С, а максімальная днём ад мінус 3 да плюс 2 °С.

У сераду па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Раніцай і днём месцамі па захадзе Беларусі чакаецца слабы галалёд. Вецер няўстойлівы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да мінус 10 °С, пры праясненнях паветра будзе астуджацца да мінус 13 °С. Холадна будзе і днём — ад нуля да мінус 6 °С, а па захадзе краіны да плюс 2 °С.

І ў чацвер месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег і мокры снег. Тэмпература паветра ўначы мінус 3 — 10 °С, пры праясненнях да мінус 13 °С. Максімальная тэмпература днём будзе ад мінус 5 да плюс 2 °С.

З 7 да 9 лютага будзе пераважна без ападкаў. У пятніцу ўначы чакаецца ад 3 да 8 марозу, пры праясненнях да мінус 11 °С. У дзённыя гадзіны тэмпература будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 2 °С.

Практычна не зменіцца тэмпература ў суботу, калі ўначы чакаецца мінус 2 — 8 °С, пры праясненнях магчыма паніжэнне да 11 марозу і ад мінус 4 да плюс 2 °С днём.

У нядзелю ўначы слупок тэрмометра апусціцца ад мінус 4 да мінус 10 °С, пры праясненнях магчымы маразы да мінус 14 °С. Удзень тэмпература будзе вар’іравацца ад мінус 4 да плюс 2 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю