Top.Mail.Ru

Надвор'е: На наступным тыдні — да мінус 13

Анамальна цёплае, амаль вясновае надвор’е ўстанавілася ў Беларусі на заключным тыдні студзеня. Аднак з прыходам лютага сітуацыя ў атмасферы пачне змяняцца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. У начны і ранішні час у асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 °С да плюс 5 °С, днём — ад 4 да 10 цяпла.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, з прыходам лютага сітуацыя ў атмасферы пачне змяняцца. У суботу тэрыторыю нашай краіны перасячэ халодны атмасферны фронт. Тэмпература будзе паніжацца, а ноччу стане ад 1 да 8 марозу. У асобныя ночы пры ўмове працяглых праясненняў не выключана паніжэнне да мінус 10–12 °С. Дзённыя максімумы будуць вагацца ад мінус 5 °С да плюс 2 °С. На непрацяглы час яшчэ можа ўсталявацца снежнае покрыва.

1 лютага на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах будзе ўзмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 2 °С да плюс 4 °С, днём — ад нуля да 5 цяпла.

У нядзелю месцамі ноччу і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе ад 0 да мінус 5 °С, днём — ад мінус 4 °С да плюс 2 °С.

У панядзелак у многіх раёнах краіны прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль, днём — ад мінус 4 °С да плюс 2 °С.

У аўторак месцамі ноччу і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег, у тым ліку і мокры. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе складаць 1–7 марозу, пры праясненнях — да мінус 10 °С. Днём будзе ад мінус 5 °С да плюс 1 °С.

У сераду, 5 лютага, месцамі па Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 2–8 марозу, пры праясненнях — ужо насамрэч зімовыя да мінус 13 °С. Днём будзе ад мінус 5 °С да плюс 1 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю