Top.Mail.Ru

Надвор’е: люты паказвае свой нораў

Снежны і марозны характар надвор’я захаваецца і ў другой дэкадзе лютага, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак чакаецца перавага воблачнага надвор’я, без істотных ападкаў. Месцамі будзе згушчацца слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы — ад слабага да ўмеранага. 

  • Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 7 — мінус 13 °С, а максімальная днём ад 1 да 7 °С з мінусам.

У сераду і чацвер таксама прагназуецца пераважна без ападкаў. Месцамі могуць быць слабы туман, шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

  • Тэмпература паветра ўначы — мінус 6 — мінус 12 °С, пры праясненнях — да мінус 16 °С. Максімальная тэмпература днём складзе ад мінус 6 да плюс 1 °С.

Паводле папярэдніх прагнозаў, няўстойлівыя паветраныя масы арктычнага паходжання працягнуць утрымліваць зімовы характар надвор’я з тэмпературным фонам на некалькі градусаў ніжэй шматгадовай нормы ў пятніцу і ў наступныя выхадныя.

У пятніцу месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

  • Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе мінус 5 — мінус 12 °С, пры праясненнях — да мінус 14 °С, максімальная днём — мінус 6 — плюс 1 °С.

У суботу ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца.

  • Тэмпература паветра ўначы — мінус 6 — мінус 12 °С, пры праясненнях — да мінус 15 °С. Тэмпература днём будзе ад нуля да 7 марозу.

У нядзелю ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

  • Тэмпература паветра ўначы — мінус 8 — мінус 13 °С, пры праясненнях — да мінус 16 °С, максімальная днём — мінус 1 — мінус 8 °С.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю