Top.Mail.Ru

Надвор'е: Хутка — да мінус 20

У сярэдзіне лютага арктычныя вятры вырашылі нас здзівіць моцнымі маразамі, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па поўдні, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, у асноўным снег. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. У паўднёвых раёнах краіны прагназуецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўночны ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да мінус 10 °С, пры праясненнях да 11–15 °С марозу, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі ад мінус 1 да мінус 3 °С. Максімальная тэмпература днём будзе таксама адмоўнай — ад мінус 3 да мінус 8 °С, па поўдні краіны ад нуля да мінус 2 °С. Атмасферны ціск ноччу будзе падаць, днём — слаба расці.

У суботу ў многіх раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 7 да мінус 12 °С, пры праясненнях паветра будзе астуджацца да мінус 15 °С, а максімальная днём — ад мінус 1 да мінус 8 °С.

У нядзелю чакаецца ўзмацненне маразоў. У многіх раёнах пройдзе кароткачасовы снег (ноччу ўмераны, днём невялікі). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 10 да мінус 15 °С, а пры праясненнях да мінус 18 °С, па захадзе краіны яна складзе мінус 7 — мінус 9 °С. Максімальная тэмпература днём складзе ад мінус 3 да мінус 10 °С.

У панядзелак ноччу месцамі пройдзе невялікі снег, днём на большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — 9–16 марозу, пры праясненнях — да мінус 20 °С. Днём ад мінус 3 да мінус 10 °С.

У аўторак і сераду на большай частцы тэрыторыі краіны таксама пройдзе снег. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — мінус 5 — мінус 12 °С, пры праясненнях — да мінус 15, удзень — мінус 2 — мінус 9 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю