Top.Mail.Ru

Надвор'е: да 32°C з залевамі і градам

«З пачаткам каляндарнага лета надвор’е вырашыла ўзяць курс на пацяпленне і не азірацца на халодны май. Чэрвеньскае сонца ўсяляк спрабуе кампенсаваць недахоп цяпла», — распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу ўмовы надвор’я ў краіне працягнуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Пры гэтым месцамі прагназуюцца моцныя залевы, удзень — град. Тэмпература паветра ўначы складзе 14—20°C. Днём будзе 23—29°C, па паўднёвым усходзе — 30—32°C.

У суботу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, часам моцныя. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 13—19°C. Днём будзе ад 21°C па поўначы да 30°C па паўднёвым захадзе.

У нядзелю ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—19°C. Днём будзе ад 20°С па паўночным захадзе і захадзе да 31°С па паўднёвым усходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю