Top.Mail.Ru
198

Надвор’е ў Беларусі ў выхадныя: снег, галалёдзіца і маразы да −17 °С

У найбліжэйшыя выхадныя Беларусь накрыюць ападкі, галалёд, ноччу магчымы маразы да −17 °C на поўначы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У нядзелю, 8 лютага, ноччу воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі снег, мокры снег, днём па поўдні невялікі кароткачасовы снег. Уначы месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад −5 °C па паўднёвым захадзе да −17 °C па поўначы, максімальная днём −7... −13 °C, у заходніх і паўднёвых раёнах −4... −6 °C. Узмацненне маразоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю