У гэтыя выхадныя, 28 лютага і 1 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пацяпленне. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 28 лютага, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с, ноччу месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −4... +2 °С, максімальная днём ад +2 °С па ўсходзе да +14 °С па паўднёвым захадзе.