Top.Mail.Ru
197

Паўднёвыя вятры зменяцца паўночнымі - надвор'е на бліжэйшыя дні

Рэкордныя маразы адступяць ажно да невялікага тэмпературнага плюса, аднак хутка зноў чакаецца пахаладанне, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


6 студзеня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і больш цёплая паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уначы месцамі па паўднёвым усходзе чакаецца моцны снег. 

У асобных раёнах прагназуюцца галалёд, слабая мяцеліца і слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 13 °С па паўночным усходзе да мінус 2 °С па паўднёвым захадзе краіны. Днём чакаецца ад мінус 6 °С да нуля, па паўночным усходзе мінус 9–7 °С.

У суботу будзе воблачна, часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па поўдні з дажджом), днём у асобных раёнах чакаюцца моцны мокры снег і яго наліпанне. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, днём па поўначы парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 10 °С па поўначы да мінус 1 °С па паўднёвым захадзе краіны. Днём будзе мінус 8–1 °С, у заходніх раёнах — ад нуля да плюс 1 °С.

У нядзелю захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца ва Украіну, пры гэтым з поўначы Еўропы пачнецца паступленне халоднай паветранай масы. Уначы воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, днём пераважна па паўднёвай палове — невялікі снег. Уначы месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 18 °С па поўначы да мінус 4 °С па поўдні. Днём будзе мінус 14–7 °С, у заходніх і паўднёвых раёнах — мінус 6–4 °С.

Паводле БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю