У Беларусі 30 лістапада ноччу і раніцай чакаецца туман, месцамі слабы галалёд. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Заўтра будзе воблачна. Ноччу і раніцай месцамі невялікія ападкі, у асноўным дождж, днём без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах, днём месцамі туман. У асобных раёнах слабы галалёд. Па паўночным захадзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 3, месцамі да плюс 5. Днём ад плюс 1 да 7 градусаў цяпла.