Top.Mail.Ru
169

Надвор'е ў Беларусі 25 лютага: аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы і ад -3 °С да +6 °С

У сераду, 25 лютага, у Беларусі будзе дзейнічаць папярэджанне аб небяспечных гідраметэаралагічных з’явах з-за галалёдзіцы, у сувязі з чым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Так, 25 лютага будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Часам выпадуць невялікія ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, ноччу ў асобных раёнах з дажджом. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём паўночны, 3-8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0... −6 °С, максімальная днём −3 ... + 2 °С.

Фота sb.by.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю