Top.Mail.Ru
99

Надвор’е ў Беларусі 12 сакавіка: без ападкаў, пераменная воблачнасць і да +19 °C па паўднёвым захадзе

У чацвер, 12 сакавіка, у Беларусі чакаецца цёплае надвор’е без ападкаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


12 сакавіка будзе назірацца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы, ноччу 2-7 м/с, днём 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1... + 7 °С, месцамі 0... −2 °С, максімальная днём ад + 11 °С па паўночным усходзе да +19 °С па паўднёвым захадзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю