У пятніцу, 8 мая, у Беларусі чакаецца рэзкая змена ўмоў надвор’я, пахаладае. Максімальная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі краіны складзе +10... +16 °С, у многіх раёнах прагназуюцца моцныя дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Так, 8 мая будзе воблачна. Прагназуюцца дажджы, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў, 4–9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад +4 °С па паўночным захадзе да +15 °С па паўднёвым усходзе, максімальная днём +10... +16 °С, па паўднёвым усходзе +17... +23 °С, па Гомельскай вобласці да +27 °С.
У выхадныя тэндэнцыя на пахаладанне і дажджы захаваецца.