Top.Mail.Ru

Начныя замаразкі і рэзкае пацяпленне днём прагназуюць у Беларусі 2 мая

Ноччу да 2 градусаў марозу і днём да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 2 мая. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У цэлым па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер ноччу будзе няўстойлівым, слабым, днём будзе дзьмуць з паўднёвага захаду, захаду. Скорасць ветру дасягне ў дзённыя гадзіны 3-8 м/с.

Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль. У паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі чакаюцца замаразкі да мінус двух градусаў. Днём будзе цёпла - да 15 градусаў на ўсходзе і да плюс 25 градусаў на захадзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю