Top.Mail.Ru
955

Начныя замаразкі да-4°з прагназуюць у Беларусі 12 мая

У Беларусі на 12 мая абвешчана штармавое папярэджанне аб небяспечнай гідраметэаралагічнай з’яве — ноччу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 4 градусаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Сіноптыкі прагназуюць у панядзелак, 12 мая, зменную воблачнасць. Ноччу пераважна па паўночным усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны апусціцца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходнім, паўночным ад слабога да ўмеранага, днём месцамі парывісты.

Уначы большую частку тэрыторыі Беларусі закрануць замаразкі ад 0 да 4 градусаў, месцамі мінімальная тэмпература паветра будзе вар’іравацца ад 1 да 5 градусаў цяпла. Днём слупок тэрмометра будзе вагацца ад 9 да 15 градусаў са знакам плюс.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю