У Беларусі 17 верасня ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 4-9 м/с, днём месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў цяпла, месцамі па паўднёвым усходзе — плюс 6-8. Днём будзе ад плюс 15 градусаў па паўночным захадзе да плюс 26 градусаў па паўднёвым усходзе.