У нашай краіне з’яўляюцца ліпавыя структуры анлайн-запазычання
Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка. Яна тлумачыць, што ў апошні час у глабальнай кампутарнай сетцы фіксуецца дзейнасць незаконных такіх сэрвісаў, якія прапануюць фізічным асобам заключаць дагаворы пазыкі і праводзіць па іх разлікі ў рэжыме анлайн.
У сувязі з гэтым, калегі з Нацбанка звяртаюць увагу на тое, што ў Беларусі дзейнасць па стварэнні ўмоў для заключэння дагавораў пазыкі грашовых сродкаў з дапамогай сэрвісаў анлайн-запазычанняў мае права ажыццяўляць толькі спецыяльныя аператары сэрвісаў. Названыя камерцыйныя арганізацыі павінны быць зарэгістраваныя ў нашай краіне і ўключаны ў адпаведны рэестр, апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка Беларусі.
А вось дзейнасць арганізацый, не ўключаных у названы рэестр, з’яўляецца незаконнай. Выкарыстанне грамадзянамі паслуг незарэгістраваных аператараў такіх віртуальных сэрвісаў можа прывесці не толькі да фінансавых страт, але і да рызыкі ўключэння ў розныя ашуканскія схемы. А там і да турмы пару крокаў.
Сяргей КУРКАЧ