Кіраўнік міліцэйскага ведамства выказаў упэўненасць, што сталічныя вартавыя парадку не пахіснуцца перад тварам небяспекі і будуць эфектыўна выконваць ускладзеныя на іх функцыі. «Заўсёды вяртайцеся дадому жывымі і здаровымі!» — пажадаў праваахоўнікам Іван Кубракоў.
Заслужаныя ўзнагароды атрымалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ветэраны, прадстаўнікі ваенна-патрыятычных клубаў і бацькі маладых супрацоўнікаў. Пасля чаго адбыўся рытуал уручэння пагонаў першага афіцэра і іншых спецыяльных званняў.

Начальнік ГУУС Міхаіл Грыб падзякаваў асабоваму складу за вернасць дэвізу «Мы там, дзе мы патрэбны!» і аддаў загад аб залічэнні на службу па ахове грамадскага парадку і бяспецы дарожнага руху ў сталіцы Беларусі — горадзе-героі Мінску.

Мерапрыемства завяршылася парадам, у якім упершыню ўзялі ўдзел аператары беспілотных лятальных апаратаў з найноўшымі квадракоптарамі, конны патруль, новыя мадэлі аўтамабіляў і матацыклаў разам з супрацоўнікамі розных службаў і падраздзяленняў МУС.
«Мінская міліцыя 81 год стаіць на варце правапарадку ў горадзе, — звярнуў увагу Іван Кубракоў. — Што б ні адбывалася, яе прадстаўнікі з гонарам і добрай якасцю выконваюць пастаўленыя задачы. Жыхары і госці сталіцы адзначаюць высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў. Іх заўсёды вызначае аператыўнасць, вытрымка, гатоўнасць дзейнічаць у самых складаных умовах».
Міністр унутраных спраў падкрэсліў, што ГУУС — гэта не проста службовы калектыў, а вялікая міліцэйская сям’я. Ён ганарыцца, што калісьці пачынаў шлях у органах унутраных спраў менавіта тут. Іван Кубракоў падзякаваў калегам за службу, асаблівыя словы ўдзячнасці адрасаваў іх сем’ям, адзначыў значны ўклад ветэранаў, якія заклалі трывалы фундамент, на якім будуецца работа цяперашніх праваахоўнікаў. Асобныя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас кіраўніцтва Мінгарвыканкама, асабіста Уладзіміра Кухарава, за належную ўвагу да пытанняў бяспекі грамадзян.

Вераніка КАНЮТА,
Фота прэс-службы МУС.