У Касцюковічах падчас рамонту драбільнага млына загінуў электрагазазваршчык. Пра гэта паведамляе sb.by са спасылкай на Следчы камітэт.
Трагедыя адбылася ўвечары 10 лютага. На цэментным заводзе ў цэху памолу сыравіны загінуў 33‑гадовы электрагазазваршчык, які выконваў рамонт млына-драбнілкі, што выйшаў са строю.
Па даных следства, абсталяванне было адключана, аднак падчас работ мужчына знаходзіўся на валах механізму і з дапамогай газавага разака спрабаваў дастаць металічны прадмет, які захрас. Калі дэталь вызвалілася, яго па інерцыі зацягнула ўнутр агрэгата.
Калега пачуў крыкі і выклікаў экстранныя службы. Аднак, нягледзячы на аператыўныя дзеянні ратавальнікаў і медыкаў, выратаваць мужчыну не ўдалося.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчым праведзены агляд, старанна зафіксавана следавая карціна, апытаныя відавочцы, канфіскаваная дакументацыя, прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Касцюковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія прывялі да гібелі работніка.