Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі з калегамі-медыкамі наведаў Бялград. Абмеркаваны магчымасці і перспектывы развіцця беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў медыцынскай сферы.
Члены Савета Рэспублікі прынялі ўдзел у пасяджэннях Пастаянных камісій Парламенцкай Асамблеіі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, член Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях Уладзіслаў Татарыновіч прыняў удзел у пасяджэнні названай камісіі. Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве.
Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце. «Людзі прыходзяць з пытаннямі, якія датычацца ўсіх сфер жыцця. Камунікат з людзьмі падчас асабістага прыёму садзейнічаюць умацаванню даверу да ўлады. Акрамя таго, магчымасць зірнуць на праблему на свае вочы часта вельмі важная для яе паспяховага вырашэння», — адзначыў парламентарый.
Пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Сяргея Хаменкі і намесніка Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Юрыя Вараб’ёва ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі адбылася рабочая нарада па падрыхтоўцы і правядзенні патрыятычнай экспедыцыі «Непакорныя», прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. «Сімвалічна, што ініцыятыва аб правядзенні гэтай акцыі зыходзіць ад кіраўніцтва Данецкай Народнай Рэспублікі. Упэўнены, што такія маладзёжныя праекты садзейнічаюць развіццю маладзёжнага руху і недапушчэнню сцірання гістарычнай памяці. У маладзёжных кантактах — будучае супрацоўніцтва нашых дзяржаваў, непарушнае сяброўства беларусаў і расіян», — адзначыў Сяргей Хаменка. У экспедыцыі возьме ўдзел больш за 100 актывістаў маладзёжных і грамадскіх арганізацый, лідараў грамадскай думкі, студэнтаў універсітэтаў. Будзе пераадолены маршрут амаль 5 тысяч кіламетраў, наведана 14 гарадоў Беларусі і Расіі: ад Брэста да Севастопаля.
Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі.
Фота БелТА