Top.Mail.Ru

На рэспубліканскім суботніку сабрана каля Br16,5 млн

На рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, сабрана каля Br16,5 млн, што на Br2 млн больш, чым у мінулым годзе. Такія лічбы прывёў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак пасля ўдзелу ў суботніку на пляцоўцы мемарыяльнага комплексу Курган Славы, перадае БелТА.


Анатоль Сівак дадаў, што да суботніка далучыліся 2,4 млн чалавек, як і ў мінулым годзе.

Учора ў Беларусі прайшоў рэспубліканскі суботнік. Беларусы добраўпарадкоўваюць і прыводзяць у належны стан аб’екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю