На рэках Беларусі чакаецца рост узроўняў вады. Пра гэта расказала БелТА.
Па прагнозах гідролагаў, у найбліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння. На Дняпры каля Рэчыцы, гарадскога пасёлка Лоеў, а таксама Сожы каля Светлагорска ўзроўні вады перавысяць адзнакі, якія лімітуюць суднаходства.
У мінулы перыяд 25—30 кастрычніка на большасці рэк адзначаўся рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў, у выніку чаго на Заходняй Дзвіне каля Віцебска палепшыліся ўмовы для работы рачнога транспарту.
«Па стане на 31 кастрычніка на рэках краіны амаль паўсюдна адбываецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 20 см за суткі. На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Жлобіна, Рэчыцы, гарадскога пасёлка Лоеў, Бярэзіне каля Бабруйска, Светлагорска, Сожы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту», — сказалі ў Белгідрамеце.
Тэмпература вады ў рэках складае 5,7—9,9 градуса цяпла, у іншых вадаёмах — 6,3—8 градусаў.