Top.Mail.Ru

На радасць прыхільнікам «ціхага палявання» складваюцца спрыяльныя ўмовы для росту грыбоў

Цёпла і вільготна

Наперадзе ўжо маячыць жнівень, і тых, хто яшчэ не набраўся спаўна летніх уражанняў, асабліва хвалюе прагноз надвор’я, каб скласці пэўныя планы. Ці будзе ў адпаведнасці з сезонам цёпла і ці чакаць дажджу і навальніцы, даведаліся ў Белгідрамета.

У сераду захаваецца ўплыў прахалодных і няўстойлівых паветраных мас. Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны да парывістага, раніцай і днём месцамі, пераважна па ўсходзе, моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе плюс 7–13 °С, максімальная днём — 19–26 °С вышэй за нуль.

У чацвер умовы надвор’я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, у дзённыя гадзіны з паўднёвага захаду Еўропы чакаецца паступленне вельмі цёплых паветраных мас. Пры пераменнай воблачнасці будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, па ўсходзе месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — плюс 8–14 °С, максімальная днём — 23–29 °С цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 31 °С вышэй за нуль.

У пятніцу надвор’е застанецца пад уплывам вобласці вільготнага паветра і высокага атмасфернага ціску. Істотных ападкаў не чакаецца. Пераменная воблачнасць. Вецер таксама пераменных напрамкаў, умераны. Уначы і раніцай месцамі непрацяглы туман. Начная тэмпература — у межах ад плюс 13 да 18 °C, дзённая — ад 25 °C цяпла па паўночным усходзе да 29 °C вышэй за нуль па Брэсцкай вобласці.

У першыя выхадныя жніўня надвор’ем пачнуць кіраваць вільготныя няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора. Такім чынам, без дажджоў не абыдзецца.

У суботу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, часам кароткачасовыя дажджы, днём захаваецца верагоднасць навальніц. Вецер заходняй чвэрці, умераны. Тэмпература ўначы — ад 10 да 15 °C вышэй за нуль, днём — ад плюс 19 °C па паўночным захадзе да 25 °C цяпла па паўднёвым усходзе.

У нядзелю надвор’е істотна не зменіцца. Будзе воблачна з праясненнямі. У большасці раёнаў пройдуць дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман — бачнасць да паўкіламетра. Вецер паўночна-заходні, умераны. Уначы — каля 12 °C вышэй за нуль, днём — плюс 15–20 °C, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — 21–25 °C вышэй за нуль.

Віктар ЛЮБІМАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю