Top.Mail.Ru
399

На поўдні да 29 °C

Пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.


Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 23 красавіка надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з захаду Еўропы.


Пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 8 да плюс 14 °C, месцамі па краіне паветра астудзіцца да 4–7 °C, максімальная днём складзе ад плюс 18 °C па паўночным захадзе да плюс 29 °C па паўднёвым усходзе рэспублікі. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю