Прэмьер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын абмеркаваў на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым парадак пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца 1 кастрычніка ў Мінску, перадае БелТА.
«Другі раз на працягу года мы праводзім пасяджэнне саюзнага Саўміна, што можа сведчыць аб нарошчванні ўсіх інтэграцыйных працэсаў. Парадак дня сфарміраваны — 15 пытанняў. Адна з ключавых тэм — выкананне асноўных кірункаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады і падрыхтоўка праекта дакумента на наступны перыяд. Трэба старанна разгледзець дакументы, таму што нам іх трэба будзе дакладваць кіраўнікам нашых дзяржаў на пасяджэнні ВДС», — адзначыў Аляксандр Турчын.