Невядомыя падарвалі нафтаправод на тэрыторыі муніцыпалітэта Саравена дэпартамента Араўка на паўночным усходзе Калумбіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на радыёстанцыю W Radio.
Па даных радыёстанцыі, інфраструктура належыць мясцовай кампаніі Cenit. На месца інцыдэнту для забеспячэння бяспекі спецыялістаў, якія ўстараняюць наступствы выбуху, накіраваны ваенныя. Улады рэкамендавалі мясцовым жыхарам не набліжацца да раёна надзвычайнага здарэння да таго часу, пакуль не будуць завершаны рамонтныя работы. Аб пацярпелых інфармацыі не паступала.
Адзначаецца, што сёлета ў дэпартаменце Араўка ўжо адбываліся напады на нафтаправоды кампаніі — у красавіку і траўні.
Фота з адкрытых крыніц