У нядзелю, 7 верасня, адбудзецца поўня, вядомая як «Кукурузны Месяц», — апошні поўны Месяц лета ў Паўночным паўшар’і, паведамляе timeanddate.com.
У шэрагу рэгіёнаў — Аўстраліі, Азіі, Афрыкі, часткі Еўропы — гэта поўня супадзе з поўным месяцовым зацьменнем, ператварыўшы Месяц у чырвонае свяціла на 82 хвіліны — самае працяглае зацьменне з лістапада 2022 года
Дакладныя параметры зацьмення
Поўная фаза (татальнасць): з 20:30 да 21:52, максімум — у 21:11.Агульная працягласць поўнай фазы — каля 82 хвілін 6 секунд.
- Дарэчы, падчас зацьмення дзякуючы зніжанай яркасці Месяца можна будзе разгледзець і Сатурн.
Назва «Кукурузны месяц» — адна з народных мянушак поўні ў верасні, традыцыйна звязаная з заканчэннем збору ўраджаю.