На Нарачы перакуліўся катамаран з пасажырамі - іх паспелі выратаваць. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе АСВОДа.
Увечары 8 жніўня вахтавая служба выратавальнай станцыі «Нарач» заўважыла ў 800 м ад берага судна — катамаран перавярнуўся ўверх дном, а мужчына 1987 года нараджэння і жанчына 1990 года нараджэння, якія знаходзіліся на ім, апынуліся ў вадзе.
Па сігнале трывогі на месца здарэння неадкладна выбыў дзяжурны экіпаж у складзе матарыста-рулявога, вадалаза і матроса-выратавальніка. Работнікі паднялі мужчыну і жанчыну на борт катара і даставілі на бераг. Медыцынская дапамога выратаваным не спатрэбілася, яны былі ў выратавальных камізэльках.