На граніцы з Латвіяй адноўлена афармленне транспарту, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце (ДПК).
Латвійскі бок апавясціў беларускіх пагранічнікаў, што з 21.00 у пункце пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») ён аднавіў у поўным аб’ёме пропуск грузавых і легкавых транспартных сродкаў.
Адзіны функцыянуючы паміж Беларуссю і Латвіяй пункт пропуску быў закрыты латвійскім бокам амаль на чацвёра сутак «па тэхнічных прычынах». «На пасяджэнні ўрада Латвіі прапанова міністра ўнутраных спраў аб бестэрміновым закрыцці граніцы падтрыманая не была, — пракаменціравалі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК). — Беларуская мытня гатовая да аднаўлення транспартных і таварных патокаў у поўным аб’ёме».
У ДМК адзначылі, што на выезд з краіны ў электроннай чарзе зарэгістравана звыш 80 грузавікоў.
Па рашэнні латвійскага боку рух праз пункт пропуску «Грыгароўшчына» быў спынены з 23.00 31 ліпеня.