У рамках сістэматычнай работы па павышэнні культуры бяспекі, МНС праводзіць індывідуальныя прафілактычныя гутаркі і інфармуе насельніцтва аб мерах пажарнай бяспекі. У перыяд з 10 па 14 красавіка адрасная прафілактычная работа ў рамках мерапрыемства «Дом без пажару» будзе праведзена на тэрыторыях Пухавіцкага, Салігорскага раёнаў і горадзе Жодзіна.
Падставай для правядзення стала ўскладненне аператыўнай абстаноўкі з пажарамі і гібеллю ад іх у жыллёвым фондзе. Зыходзячы з дэталёвага аналізу прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню пажараў, партрэта загінуўшых і вінаватых ва ўзнікненні пажараў (у тым ліку сацыяльнага статусу, узросту, псіхафізічнага стану) вызначаны населеныя пункты, якія патрабуюць пільнай увагі ратавальнікаў.
Падчас наведвання домаўладанняў суб’ект прафілактыкі, выяўляючы праблемныя пытанні, якія могуць стварыць рызыку ўзнікнення якой-небудзь надзвычайнай сітуацыі (няспраўнасць пячнога ацяплення, аголеныя электрапровады, механічныя пашкоджанні газавага абсталявання і іншыя) прымае ўсе неабходныя меры рэагавання ў межах сваёй кампетэнцыі. У выпадку, калі пытанні выходзяць за рамкі кампетэнцыі суб’екта прафілактыкі, пра гэта інфармуюцца зацікаўленыя арганізацыі. Такі падыход дазваляе мясцовым органам улады своечасова аказваць дапамогу сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян, якія маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы (адзінокім пажылым людзям, інвалідам, шматдзетным сем’ям). Пры гэтым МНС пастаянна акцэнтуе ўвагу насельніцтва на тым, што ў адпаведнасці з заканадаўствам адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.
Па стане на 4 красавіка 2025 года ў Мінскай вобласці адбылося 448 пажараў. Асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў наступныя:
— Парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання — 127 пажараў (28,3 %).
— Парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад — 125 пажараў (27,9 % );
— Неасцярожнае абыходжанне з агнём — 112 пажараў (25 %);
З пачатку года на пажарах загінулі 45 чалавек. Пры гэтым 7 загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. У ходзе мерапрыемства работнікі МНС наведаюць домаўладанні грамадзян, каб праверыць адпаведнасць аб’ектаў жыллёвага фонду патрабаванням пажарнай бяспекі, раскажуць аб прычынах узнікнення пажараў і нагадаюць аб правілах пажарнай бяспекі ў побыце. Акцэнт будзе зроблены на прадухіленне сітуацый, калі дзеці застаюцца без нагляду, на шкоду курэння ў спальных пакоях, а таксама на важнасць правільнай эксплуатацыі печаў і ацяпляльных прыбораў.
Фота МНС