Top.Mail.Ru

На Мадагаскары ўведзены рэжым нацыянальнага бедства: ад цыклона «Гезані» пацярпелі больш за 250 тыс. чалавек

Улады Мадагаскара абвясцілі рэжым нацыянальнага бедства з-за маштабных разбурэнняў, выкліканых трапічным цыклонам «Гезані», перадае БелТА.



Рэжым нацыянальнага бедства закліканы паскорыць каардынацыю выратавальных работ, мабілізаваць дадатковыя рэсурсы і забяспечыць абарону насельніцтва і маёмасці. У прыватнасці, улады могуць прадпрымаць дзеянні па абмежаванні перамяшчэння, перакрываць пэўныя раёны, а таксама ўводзіць каменданцкую гадзіну.

У выніку цыклона на востраў загінулі 36 чалавек, яшчэ чацвёра лічацца зніклымі без вестак. Агульная колькасць пацярпелых перавысіла 250 тыс., больш за 68 тыс. былі вымушаныя пакінуць свае дамы. У пунктах часовага размяшчэння знаходзяцца каля 6,8 тыс. чалавек. Найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў горадзе Туамасіна, другім па велічыні ў краіне пасля сталіцы і галоўнага порта, дзе пашкоджана грамадская інфраструктура, разбураныя дамы, дамбы, затопленыя рысавыя палі, пацярпелі школы і медыцынскія ўстановы.

Раней паведамлялася, што цыклон «Гезані» абрынуўся на Мадагаскар менш чым праз два тыдні пасля цыклона «Фіція». Паводле звестак сіноптыкаў, хуткасць ветру ў эпіцэнтры дасягала 250 км/г. Стыхія выклікала маштабныя паводкі, адключэнні электраэнэргіі і сур’ёзныя разбурэнні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю