Top.Mail.Ru

На Крупшчыне ўшанавалі юных пераможцаў конкурсаў ад МНС «Разам у бяспечную будучыню»

Горад Крупкі гэтымі днямі стаў цэнтрам прыцягнення для ўсіх, хто неабыякавы да пытанняў бяспекі і выхавання падрастаючага пакалення. Тут адбылося абласное ўрачыстае мерапрыемства «Разам у бяспечную будучыню», кульмінацыяй якога стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога фестывалю «Бяспечнае дзяцінства» сярод устаноў дашкольнай адукацыі і абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей!».


У зале сабраліся таленавітыя і крэатыўныя ўдзельнікі з розных куткоў Мінскай вобласці, а таксама ганаровыя госці: намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Віталь Бокун, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Антон Казлоў, рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Фёдар Драбеня, старшыня Мінскай абласной структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» Аляксандр Аленскі, намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Дабрыцкі. 

Начальнік цэнтра прапаганды бяспекі жыццядзейнасці Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Алена Рагалевіч адзначыла: «Ужо 20 гадоў мы праводзім абласны этап агляду-конкурсу «Ратавальнікі вачыма дзяцей», і з кожным годам дзеці праяўляюць усё большую цікавасць. У гэтым годзе было прадстаўлена каля 500 работ у розных намінацыях, уключаючы вырабы, скульптуры малых формаў, малюнкі і мадэлі пажарнай тэхнікі. Асаблівую ўвагу прыцягнулі работы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія адлюстроўваюць гераізм пажарных у тыя трагічныя часы». 

Алена Рагалевіч таксама дадала, што за час работы выставы яе наведалі каля 500 навучэнцаў з Крупскага раёна. Свята пачалося з узнагароджання пераможцаў фестывалю «Бяспечнае дзяцінства». Дыпломы і каштоўныя падарункі прызёрам і пераможцам уручыў Віталь Бокун, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. 

Удзельніца конкурсу Ганна Прылішч падзялілася сваімі ўражаннямі: «Я ўдзельнічаю ў конкурсе ўжо трэці раз, і ў мяне ёсць прызавыя месцы. У гэты раз я вырашыла стварыць мадэль верталёта, таму што ў надзвычайных сітуацыях ён можа апынуцца незаменным. Гэта сімвал дапамогі людзям». 

Павел Міхальчанка з Мінскага раёна ўпершыню ўдзельнічаў у конкурсе і адразу ж перамог: «Я стаў лепшым у намінацыі плакат з малюнкам «Герой спецатрада 112». Мне вельмі спадабаўся гэты конкурс, і я планую ўдзельнічаць у ім да паўналецця». 

Першым творчым падарункам для прысутных стаў нумар ад актывістаў Крупскага раённага аддзялення Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных. Затым пачалася цырымонія ўзнагароджання лепшых аўтараў работ, прадстаўленых на аглядзе-конкурсе «Ратавальнікі вачыма дзяцей». 

На выставе было прадстаўлена 465 унікальных работ, выкананых у розных тэхніках і стылях, у якія падлеткі ўклалі ўсё сваё майстэрства і любоў да творчасці. На сцэну выйшлі юныя таленты, якія стварылі вырабы, скульптуры малых формаў, мадэлі пажарнай тэхнікі, малюнкі і плакаты. Таксама былі адзначаны аўтары апавяданняў, вершаў і казак на тэму бяспекі. Святочную атмасферу ў зале стваралі не толькі яркія тэматычныя дэкарацыі, але і выступленні артыстаў Крупскага раённага цэнтра культуры. 

Фота МНС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю